г.Минск, ул. Парниковая, 5а,
Тел. (017) 219-37-47
   
             
       
           
       
   
   

Музей "Истоки"

Экспазіцыя музея прысвечана гісторыі ўзікнення і развіцця радыёвяшчання і тэлебачання ў Беларусі

Нашыя задачы і планы:

  • садзейнічаць  медыяадукаванасці вучняў;
  • выкарыстоўваць фонды музея пры вывучэнні гісторыі, літаратуры, музыкі, фізікі;
  • наладзіць цесныя сувязі з Белтэлерадыёкампаніяй;
  • спрыяць развіццю вучнёўскага самакіравання;
  • стварыць пры музеі рэдакцыю школьнай газеты;
  • адчыніць кінаклуб. 

Музей «Вытокі» прапануе наступныя  экскурсіі:

  • Падарожжа з Дзедам Барадзедам (пра беларускую «Калыханку» і «Вячэрнюю казку» для маленькіх наведвальнікаў)
  • Ля вытокаў беларускага кінематографа;
  • Тэлебачанне: учора, сёння, заўтра;
  • Час змен (пачатак радыёвяшчання);
  • Гісторыя гуказапісу.

15 лістапада 1925 – важная дата для нашага музея. Менавіта ў гэты дзень, 90 год таму, у 18 гадзін пачаўся ўрачысты мітынг з нагоды адкрыцця радыётэлефоннай станцыі. У 18.30 у эфіры ўпершыню прагучалі доўгачаканыя словы: “Гаворыць Мінск…” Першыя радыёперадачы маглі слухаць толькі жыхары Мінска і толькі 30 хвілін… Наперадзе было шмат працы…

Распавядаючы пра вытокі беларускага радыёвяшчання і тэлебачання, нельга абмінуць Мінскі радыёзавод. Менавіта на ім былі выпушчаны першыя айчынныя прыёмнікі і тэлевізары.

Гонарам нашай экспазіцыі можна назваць радыёлу “Мінск-61”. Ёй каля 50 гадоў. На дадзеным прыборы можна было слухаць не толькі радыё, але і грампласцінкі.

У нашым музеі можна прасачыць, як мяняліся носьбіты інфармацыі ад грампласцінак да сучасных карт памяці.

Працуе фанатэка. Агульнымі намаганнямі сабрана вялікая калекцыя грампласцінак з класічанай музыкай, дзіцячымі песнямі і казкамі, запісамі чытання мастацкіх твораў.

***

1 студзеня 1956 года – яшчэ адна важная дата. У гэты дзень на экране тэлевізараў з’явілася застаўка з фотаздымкам тэлевышкі. У кадр зайшла жанчына і сказала:«Добры вечар, таварышы! Вiншуем вас з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы. Сёння вы ўбачыце кiначасопiс «Навiны дня» i ў

19 гадзiн 40 хвілін — мастацкi фiльм «Пакаленне пераможцаў». З гэтых імгненняў пачала працаваць Мінская студыя тэлебачання.

 У нашым музеі можна ўбачыць куток савецкай кватэры 2-ой паловы ХХ ст. з тэлевізарам  “Нёман” у цэнтры, які стаў народнай маркай. За 10 год (з 1957 па 1967) было выпушчана 1000000 тэлевізараў. Не ведаем, які нумар нашага “Нёмана”, але гэта таксама юбіляр, яму каля 50 год.

Нашыя экскурсаводы распавядаюць не толькі пра станаўленне беларускага радыё і тэлебачання, а таксама пра кінастудыю «Беларусьфільм» і першыя айчынныя фільмы, якія можна ўбачыць у нашым музеі.

Ды і гэта яшчэ не ўсё…

Лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць, таму сардэчна запрашаем на экскурсіі!



 
   
  © ГУО "Средняя школа №20 г. Минска"

Регистрационное свидетельство
№1141001020 от 23.07.2010